Patriotyzm to...

Мой асабісты кішэнны патрыятызм.

З самага маленства у дзяцей майго пакаленьня выкладчыкі імкнуліся выхаваць патрыятызм і любоў да Бацькаўшчыны. Рабілася гэта ўсімі даступнымі сродкамі – дзяцей натоўпамі вывозілі да помнікаў II міравой вайны, ваў усялякія нацыянальныя запаведнікі, і прымушалі вучыць вершы класікаў пра любоў да як Бацькаўшчыны, так і да вялікай агульнай Радзімы. Але неўзабаве вялікая агульная радзіма зьнікла і ўвесь дзіцячы патрыятызм давялося перакідываць уласна на тую адносна невялікую краіну, ў якой жылі і пра якую, уласна, анічога ня ведалі. Потым пачалося самае цікавае – адкрываць сваю краіну заноў. Са шчырым зьдзіўленьнем даведывацца пра тое, што гісторыя Беларусі пачалася не ў 1941 годзе і нават не ў 1917, што родная мова – гэта ня толькі назва нуднага падручніка, а бульбу на Беларусь завёз зусім ня Пятро I.
Згадзіцеся, нагодаў любіць родны край стала значна болей. Ганарыцца краінай замкаў і рыцараў значна прасьцей, чым краем блакітых вазераў і чырвоных партызанаў. Але потым усе ізноў пачало мяняцца. Дзіцячых рамантычных мазгоў досыць хапала, каб уцяміць, што адбываецца спроба вярнуть усё як было раней, але мы ўсе, у адрозьненьні ад нашых бацькоў разумелі, што так як раней ужо ня будзе ніколі, штоб ня казалі.
А спробы зразумець гісторыю сваей краіны і ейнае месца ў Еўропе прыводзілі да новых і новых пытаньняў, на якія заўседы было некалькі адказаў.
На шчасьце, пасьля згасаньня прывычнага погляду на сьвет праз прызму звычнага юнацкага максімалізма я прыйшоў на важнай высновы. Сваю краіну нельга любіць за тое, што ў ей водзяцца самыя вялікія зубры. Як і за тое, што менавіта тут героі мінулага зьдесьнілі свае подзвігі. Гэта тое ж, як любіць маці за тое, што яна пячэ самыя смачныя булачкі у квартале. Край, у якім жывеш, трэба любіць проста так, нічога не даказваючы ні каму-небудзь, ні самогу сабе. Гэта можа і складана, бо часам здаецца что твая краіна не адказвае табе ўзаемнасьцю, але сьвет навогал складаны. Ня варта шукаць нагоды, каб любіць сваю краіну. Нагоды самі табе нязаўважна знойдуць і адшукаюць.
Жаданьне даведацца больш пра сваю краіну не павінна быць спробай знайсьці сродак палюбіць сваю краіну на усё жыцьцё. Ім павінна кіраваць звычайная цікаўнасьць. А цікаўнасьць – гэта асноўны рухавік росту і прагрэсу.
Маё жаданьне стварыць праект да “patriotism tomorrow” выклікана ў першаю чаргу цікаўнасьцю да гэтай тэмы. Я заўсёды зь ей працаваў і кранаўся яе, але яшчэ ніколі не займаўся ей глябальна. У сваім праекце, які пакуль праходзіць пад працоўная назвай “За заслугі перад Айчынай”, я звыклымі мне мастацкімі сродкамі паспрабую даследваць прыроду свойго патрыятызма і таксама механізм ягоных трансфармацый у часе. Таксама, у ім я паспрабую паказаць гледачу сваю краіну. Такой як яе бачыў, бачу зараз і спадзяюся убачыць у бліжэйшы час.

***

Mój osobisty patriotyzm kieszonkowy

Od maleńkości, dzieci mojego pokolenia, były wychowywane przez nauczycieli w duchu patriotyzmu i miłości do Ojczyzny. Robiło się to na wszelkie możliwe sposoby – dzieci stadami wywożono do pomników II wojny światowej, do wszystkich parków narodowych, zmuszano do uczenia się na pamięć wierszy klasyków o miłości tak do kraju ojczystego, jak i do Wielkiej Wspólnej Ojczyzny. Wkrótce jednak Wielka Wspólna Ojczyzna znikła i cały dziecięcy patriotyzm trzeba było przekierować na tę właśnie niewielką krainę, w której mieszkaliśmy i o której, szczerze mówiąc, nic nie wiedzieliśmy. Potem zaczęło się najciekawsze – odkrywanie swojego kraju na nowo. Ze szczerym zdumieniem dowiadywaliśmy się o tym, że historia Białorusi zaczęła się nie w 1941 roku, i nawet nie w 1917, że język ojczysty – to nie tylko tytuł podręczników szkolnych, i że wcale nie Piotr I sprowadził ziemniaki na Białoruś.
Zgódźmy się – okazji do kochania własnego kraju zdecydowanie przybyło. Znacznie prościej jest być dumnym z krainy zamków i rycerzy, niż z kraju błękitnych jezior i czerwonych partyzantów. Potem jednak znowu wszystko zaczęło się zmieniać. Nasz dziecięcy romantyczny rozum wystarczył, żeby się połapać, że odbywa się próba powrotu do starego porządku, tyle że my – w odróżnieniu od naszych rodziców – rozumieliśmy, że tak jak wcześniej, nigdy już nie będzie, co by się nie działo.
Próby zrozumienia historii swojego państwa i jego miejsca w Europie prowadziły do wciąż nowych pytań, na które czasem było kilka odpowiedzi.
Na szczęście po tym, jak wygasło moje wyuczone spojrzenie na świat przez pryzmat młodzieńczego maksymalizmu, doszedłem do ważnych wniosków. Swojej ojczyzny nie należy kochać za to, że się w niej rodzą największe żubry. Ani za to, że akurat tu bohaterowie przeszłości dokonali swoich czynów. To tak, jakby kochać matkę za to, że piecze najsmaczniejsze ciasteczka w okolicy. Kraj, w którym żyjesz, trzeba kochać tak po prostu, niczego nie udowadniając ani innym, ani sobie. Nie zawsze jest to proste – czasem wydaje się, że twój kraj nie odpowiada ci wzajemnością, ale świat w ogóle jest złożony. Nie warto szukać okazji do kochania swojej ojczyzny. Okazje niepostrzeżenie same cię znajdą.
Pragnienie dowiedzenia się czegoś więcej o swojej ojczyźnie nie powinno być próbą znalezienia sposobu pokochania jej na zawsze. Powinna nim kierować zwykła ciekawość. A ciekawość to główny czynnik wzrostu i progresu.
Maksim Osipau

wróć

O ile nie zaznaczono inaczej, treść tej strony objęta jest licencją Creative Commons Attribution-Share Alike 2.5 License.